Ва Ўзброеных сілах ЗША будуць скарачэнні

Міністр абароны ЗША Робэрт Гейтс мае намер скараціць некалькі дзесяткаў пасадаў ў сістэме Ўзброеных сілаў Амерыкі. У Вашынгтоне Гейтс паведаміў, што будзе ліквідаванае камандаванне аб’яднаных сілаў, якое месціцца ў Норфалке, штат Вірджынія. Таксама на 10% стане меншым спіс падрадчыкаў, якія выконваюць замовы вайсковага ведамства.

Скарачэнне ва Ўзброеных сілах Амерыкі адбываецца дзеля эканоміі сродкаў, перадае Радыё Свабода.