Вацлаў Гавел: "Перакананы, што вашыя намаганні скончацца перамогай"

Вацлаў Гавел, былы прэзідэнт Чэшскай Рэспублікі, звярнуўся да ўдзельнікаў "Еўрапейскага маршу", які пройдзе ў Мінску сёння, 14 кастрычніка. Гавел запэўнівае беларусаў, што не толькі ён, але і шмат яго суайчыннікаў падтрымліваюць барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.

“Перакананы, што вашыя намаганні скончацца перамогай. Лічу вельмі важным, што вы бачыце сваю будучыню ў Еўропе і хочаце, каб Беларусь з цягам часу далучылася да Еўрапейскага саюзу.

Я заўсёды лічыў, што ў склад аб’яднанай Еўропы павінны ўваходзіць Беларусь і Україна, а іхная мяжа з Расіяй павінна быць мяжой двух раўнапраўных супрацуючых партнёраў – Еўрапейскага саюзу і Расійскай федэрацыі.

Вельмі спадзяюся, што ваш марш не будзе мець за наступствы далейшыя рэпрэсіі, а, наадварот, дапаможа іншым вашым суайчыннікам усвядоміць важнасць удзелу грамадства і грамадзянскай супольнасці ў пабудове лепшага жыцця і лепшага свету”
, - заявіў Вацлаў Гавел.

Хартыя-97