Вакаліст AC/DC заняўся сольнай творчасцю

Вакаліст AC/DC Браян Джонсан (Brian Johnson) заняўся напісаннем саўндтрэку да новай стужкі “Doonby”.  Жанравая прыналежнасць стужкі пакуль не вызначана, хоць вядома, што ў ёй не абыйдзецца без элементаў містыкі.

Дунбі - гэта імя галоўнага героя фільма, загадкавага персанажа, які з'яўляецца ў невялікім тэхаскім мястэчку і зачароўвае мясцовых жыхароў сваім музычным талентам. Паступова ў яго з'яўляюцца зайздроснікі і нядобразычліўцы, якія ў выніку дамагаюцца яго выгнання, і перажываюць драматычныя перажыванні ў сваім жыцці пасля яго знікнення...

Галоўныя ролі ў “Doonby” выканалі Джон Шнайдэр (“Таямніцы Смолвіля”, “Дзюкі з Хазарда”), і Роберт Дэві (“Дужы арэшак”).

Для Браяна Джонсана гэта ўжо не першы досвед працы над музыкай да фільма. У 2007-м ён запісаў “Totally Baked Soundtreck” – музычнае суправаджэнне да стужкі “Totally Baked: A Potumentary”.

Фота: scrapetv.com