Вакаліст AC/DC запісаўся з дзіцячым хорам
Фронтмэн AC/DC Браян Джонсан узяў удзел у незвычайным праекце: рокер запісаўся разам з дзіцячым хорам для складанкі «Love & Peace -
Greatest Hits For Kids», выдадзенай лэйблам Music for Little People 15
сакавіка. У выкананні Браяна гучыць песня пад назвай «If I Had A
Hammer».
Music for Little People спецыялізуецца на альбомах для «сямейнага» праслухоўвання – у тым ліку і музыкі для самых маленькіх.
Традыцыйна для працы над сваімі праектамі рэкордынг прыцягвае прызнаных зорак шоў-бізнесу. У цяперашняй складанцы, апроч песні з удзелам Браяна Джонсана, можна таксама пачуць кампазіцыі, запісаныя Фэйт Хіл (Faith Hill), Вілі Нэльсанам і Los Lobos.
Фота: antiquiet.com