Вакаліст Bloc Party выдае сольнік
Вакаліст інды-рокераў Bloc Party Кэле Окерэке (Kele Okereke) анансаваў выпуск дэбютнага сольнага альбома. Першая запісаная без гурта кружэлка музыкі атрымала назву “The Boxer”.
Яе рэліз запланаваны на 21 чэрвеня. У якасці першага сінгла абраная
кампазіцыя “Tenderoni” - яна будзе прадстаўлена публіцы 14 чэрвеня.
Запіс лонгплэя ажыццяўляўся на студыях у Лондане і Нью-Ёрку пры ўдзеле прадзюсера XXXchange. Па словах Кэле (які з гэтага часу будзе выкарыстоўваць імя ў якасці сцэнічнага псеўданіма), “The Boxer” адлюстроўвае яго цікавасць да сучаснай танцавальнай музыкі.
“Я заўсёды быў у клубнай культуры, - тлумачыць фронтмэн. – Можна сказаць, што я вырас на танцавальнай музыцы. І думаю, што “The Boxer” - прамое пацверджанне гэтага”.
Нагадаем, што ў канцы 2009-га Bloc Party, якія выдалі на той момант тры добра прынятыя публікай і крытыкамі дыскі, заявілі пра сыход у бестэрміновы адпачынак. На пачатку гэтага года гітарыст каманды Расэл Лісак ужо прадставіў грамадскасці свой новы электроны праект Pin Me Down.
Фота: chrisburn.wordpress.com