Вакаліст Depeche Mode спеўся з індзі-рокерамі
Лідэр гурта Depeche Mode Дэйв Гэйхан запісаў песню з індзі-гуртом
Fryars. Аб гэтым паведамляецца на сайце англійскага выдання New Musical
Express. Гэйхан выканаў вакальную партыю да адной з песень, якая выйдзе на дэбютнай пкружэлцы індзі-калектыва "Dark Young Hearts".
Фронтмэн Fryars Бэн Гарэт распавёў, што праца над песняй "Visitor", якая была запісаная сумесна з Гэйханам, праходзіла ў гуказапісвальнай студыі ў Нью-Ёрку. Па словах Гарэта, ідэя супрацоўніцтва належала самому лідэру Depeche Mode.
Азнаёміцца з вынікамі сумеснай творчасці Гэйхана і Fryars можна на старонцы інды-рокераў на рэсурсе MySpace. Кампазіцыя "Visitor" выкладзеная на сайце ў вольным доступе.
Фота: www.image.depechemode.by