Вакаліст Iron Maiden прэзентуе фільм пра Алістера Кроўлі
Стала вядома дата рэлізу фільма жахаў ад франтмэна легенд хэві-кідаў Iron Maiden Бруса Дзікінсана. Трылер «Chemical Wedding» выйдзе ў брытанскі пракат 23 траўня. Да гэтага карціна будзе прэзентаваная ў рамках London International Festival of Science Fiction and Fantastic Film - 4 траўня, а таксама на Канскім кінафэсце - 17 траўня. Прычым запрошаныя ў Каны будуць дастаўленыя на борце самалёта Iron Maiden Боінг 757, за штурвалам якога будзе сядзець сам Дзікінсан.
Як ужо паведамлялася, «Chemical Wedding» з'яўляецца прысвячэннем Алістэру Кроўлі - знакамітаму чараўніку і акультысту мінулага стагоддзя, якога ахрысцілі «самым злым чалавекам у Вялікабрытаніі».
Галоўную ролю ў фільме сыграў Сайман Келаў. Яго герой - сарамлівы заіклівы прафесар Хадо, які становіцца апантаны духам Кроўлі.
«Мой досвед сцэнічных пастановак цесна звязаны з Iron Maiden, - гаворыць Брус Дзікінсан. – Я быў рэжысёрам некалькіх кліпаў і мне спадабаўся як вынік, так і сам працэс працы. Здымаць фільмы - гэта, вядома, трохі іншае. Але ў мяне ўжо быў досвед напісання некалькіх недарэчных камічных раманаў. Яны выйшлі даволі нядрэннымі, што і падштурхнула мяне на думку заняцца сцэнарам для фільма».
Асоба Кроўлі, які памёр у 1947 годзе ва ўзросце 72 гадоў, хвалюе і натхняе шматлікіх рокераў. Вядома, напрыклад, што гарачым прыхільнікам чараўніка быў гітарыст Led Zeppelin Джымі Пэйдж, які ў свой час калекцыянаваў яго сачыненні і нават купіў ягоны маёнтак у Шатландыі. А Озі Осбарн уславіў яго ў сваёй песні «Mr. Crowley».
Фота: www.mirror100.com