Вакаліст The Killers яшчэ не ведае, калі пакажа “Фламінга”

Вакаліст амерыканскага гурта The Killers Брэндан Флаўэрс (Brandon Flowers) запісвае сольны альбом. Пласцінка атрымае назву "Flamingo", а дакладная дата яе рэлізу пакуль не вядомая. Нагадаем, што на пачатку гэтага года The Killers абвясцілі пра сыход у "бестэрміновы адпачынак". Прычынай гэтага, па словах музыкаў, стала стома ад бесперапыннай канцэртнай дзейнасці і працы ў студыі, бо гэты марафон для іх не спыняўся з 2004 году.

"Можа, людзі чакаюць, што мы і далей будзем працягваць працаваць у рэжыме нон-стоп. Але мы таксама не жалезныя і нам патрэбны адпачынак", -- заявіў ад ўсяго гурта гітарыст Дэйв Кенінг.

Пры гэтым музыкі адпрэчылі магчымасць распаду калектыву.

Фота: lickr.com
Паводле: @music