Вакаліст Linkin Park адкрывае выставу

Амерыканскі музыка і прадзюсер Майк Шынода, больш вядомы як гітарыст і вакаліст гурта Linkin Park, прадэманструе публіцы свае мастацкія здольнасці. З 11 ліпеня ў Лос-Анжэлескім музеі японскай культуры ў Амерыцы адкрыецца экспазіцыя карцін музыкі «Glorious Excess (Born)».

У сваіх карцінах рокер спрабуе дакапацца да прычыны празмернага захаплення сучаснага грамадства падрабязнасцямі жыцця знакамітасцяў і імгненным атрыманнем задавальнення.

Ён змяшчае галоўнага героя карцін у розныя аспекты «зорнага жыцця», маючы ўнікальную магчымасць рабіць гэта як з пазіцыі рэзідэнта «зорнага алімпу», так і з пазіцыі іншага назіральніка.

Паведамляецца, што Майк Шынода асабіста будзе прысутнічаць на адкрыцці выставы.

Дадам, што цяперашняя экспазіцыя атрымае працяг: у студзені 2009 года музыка плануе прэзентаваць выставу «Glorious Excess (Dies)».

Фота: www.lpprojekt.com