Вакаліст Linkin Park прэзентаваў сайд-праект

Вакаліст Linkin Park Чэстэр Бэнінгтан (Chester Bennington) прадставіў прыхільнікам свой таямнічы сайд-праект Dead By Sunrise.
Першы публічны выступ гурта адбыўся 10 траўня ў Тэмпе (Арызона) на святкаванні 13-годдзя тату-салона Club Tattoo, саўладальнікам якога з'яўляецца Бэнінгтан.

Над праектам Dead By Sunrise музыка працуе ў вольны ад Linkin Park час. Цяпер гурт паціху рыхтуе да рэлізу свой дэбютны альбом.

Па словах музыкі «запіс дыску ўжо амаль скончаны, але дата яго рэлізу пакуль невядомая. Бо трэба пракруціць усё такім чынам, каб дзейнасць гурта не адбілася на планах Linkin Park. Як толькі ў графіку Linkin Park з'явіцца акенца, яно будзе выкарыстана для працягу працы над сайд-праектам».

Нагадаю, што гэтым летам у Linkin Park запланавана маштабнае канцэртнае турнэ па Еўропе і Паўночнай Амерыцы. Гастролі стартуюць 6 чэрвеня ў Партугаліі і працягнуцца да канца жніўня.

Амерыканская частка тура, якая пачнецца 16 ліпеня, будзе праходзіць у рамках фэставай акцыі Projekt Revolution.

Кампанію Linkin Park у гэтай паездцы складуць Крыс Корнэл, The Bravery, Ashes Divede і Atreyu.

Фота: www.hitfm.pl