Вакаліст Motley Crue чакае прысуду
Фронтмэн Motley Crue Вінс Нэйл (Vince Neil) трапіў за краты. Раніцай 28 чэрвеня рокер быў затрыманы за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення і дастаўлены ў адзін з пастарункаў Лос-Анжэлеса. Інцыдэнт адбыўся неўзабаве пасля таго як Нэйл пакінуў свой уласны
рэстаран Vince Neil's Tres Rios. У паліцыі пацвердзілі, што зараз рокер
знаходзіцца пад вартай у чаканні рашэння суда. Вакаліст спадзяецца, што ў
яго атрымаецца вызваліцца пад заклад у 2000 долараў.
Вінс Нэйл ужо не першы раз трапляе ў паліцэйскі ўчастак. У кастрычніку 2004 года ён праходзіў як падазраваны ў справе пра бойку ў клубе падчас канцэрту Motley Crue у Тэхасе. Тады яго абвінавачвалі ў спробе нападзення на супрацоўніка клуба.
Нагадаем, што на мінулым тыдні Вінс прэзентаваў публіцы свой трэці сольны альбом "Tattoos & Tequila".
Фота: foxtracker.files.wordpress.com