Вакаліст Poison вярнуўся на сцэну
Вакаліст амерыканскага рок-гурта Poison Брэт Майклс, які яшчэ не так даўно змагаўся за сваё жыццё, вярнуўся на сцэну, паведамляе Contact Music. Вяртанне адбылося ў эфіры музычнага конкурсу талентаў «American Idol»,
падчас якога Майклс падняўся на сцэну і выканаў песню Poison разам з
фіналістам шоў.
Нагадаем, што 22 красавіка 47-гадовы музыка трапіў у рэанімацыю з-за ўнутрачарапнога кровазліцця і некаторы час правёў у стане непрытомнасці. Ужо выпісаўшыся з клінікі, 12 траўня Майклс перанёс інфаркт, у дадатак у яго было дыягнаставана пашкоджанне сардэчнай мышцы. На восень прызначаная аперацыя, і да гэтага тэрміна рокер збіраецца няспынна выступаць.
Фота: newzblast.com