Вакаліст Scissor Sisters напіша музыку для гей-спектакля
Вакаліст каманды Scissor Sisters Джэйк Шырз прыняў запрашэнне забяспечыць гукавое суправаджэнне да брадвейскага спектакля «Tales of the City», пастаўленага на аснове аднайменнай навэлы 70-х гадоў амерыканскага пісьменніка Армістэда Мапіна. Дзеянне навэлы адбываецца ў Сан-Францыска ў пачатку 70-х - у эпоху
росквіту руху хіпі, доследаў з наркотыкамі і «пошукамі сябе».
Галоўная гераіня аповесці - маладая жанчына з глыбінкі, якая прыязджае ў «Горад кахання» і селіцца па суседстве з камунай геяў і транссэксуалаў.
Сутыкаючыся з яркімі і нестандартнымі персанажамі, праходзячы праз смешныя і павучальныя гісторыі, Мэры Эн Сінглтан паступова вучыцца талерантнасці.
Навэла «Tales of the City» вырасла з асобных эпізодаў, якія першапачаткова друкаваліся ў калонцы Мапіна ў San Francisco Chronicle.
У 1978 годзе выйшла асобная кніга, складзеная з гэтых газетных міні-навэл, а ў пачатку 90-х «Tales of the City» ператварыліся ў тэлевізійны серыял.
У 2006-м годзе «Гарадскія казкі» былі названыя ўлюбёнай навэлай гей-меншасцяў ЗША.
Дапамагаць ў стварэнні саўндтрэку да будучай пастаноўкі Джэйку Шырзу, які таксама адкрыта называе сябе геем, будзе яго калега, удзельнік гастрольнага складу Scissor Sisters Джон Гардэн.
Дадам, што спектакль «Tales of the City» адкрыецца на Брадвеі ў 2009 годзе.
Фота: www.glaad.org