Вакаліст SOAD дашле ў турнэ сваю галаграму
Вакаліст амерыканскага гурта System of a Down Серж Танкян мае намер у хуткім часе адмовіцца
д гастрольных паездак, замяніўшы іх "віртуальнымі турнэ". Такім чынам музыка жадае мінімізаваць уласны ўдзел у забруджванні навакольнага асяроддзя. "Даўнавата мяне займае адна ідэя, якая можа здацца трохі вар'яцкай, але я б хацеў зрабіць
галаграфічнае турнэ, - распавёў Танкян. – Калі мы зможам праецыраваць свае малюнкі на
канцэртах, а такія тэхналогіі існуюць, толькі мы іх пакуль не выкарыстоўваем, то
неабходнасць у паездках адпадзе".
Музычныя шоў можна трансляваць у прамым эфіры з хатніх студый, і пры гэтым выканаўцы могуць нават мець зносіны са сваімі прыхільнікамі, адзначыў ён.
Пытаннямі глабальнага пацяплення хваляванні рокера не абмяжоўваюцца. Нядаўна ён сумесна з гітарыстам Rage Against the Machine Томам Марэло заснаваў арганізацыю «Axis of Justice», у рамках якой музыкі і іх фэны будуць шукаць шляхі дасягнення міру, захавання правоў чалавека і сацыяльнай справядлівасці. «Сувязь паміж экалогіяй і гэтымі праблемамі лёгка прасачыць.
Напрыклад, выкарыстанне біяпаліва мае і зваротны бок – для яго вытворчасці выкарыстоўваюцца пасяўныя плошчы, якія маглі б выкарыстоўвацца для вырошчвання харчавання для бедных людзей», - кажа Серж Танкян.
Пры гэтым узорам краіны з правільным стаўленнем да навакольнага асяроддзя для яго з'яўляецца Новая Зеландыя. «З пункту погляду экалогіі гэта адна з самых прагрэсіўных краін у свеце, - лічыць спявак.- Тамака людзі неўсвядомлена праяўляюць свядомасць – яны не адчуваюць самазадавальнення ад таго, што выраўляюць другасную сыравіну на перапрацоўку, для іх гэта проста лад жыцця. Мне здаецца, нам трэба гэтаму ў іх вучыцца».
Дарэчы, 11-га красавіка у варшаўскім клубе "Стодола" адбудзецца зусім не галаграфічнае шоў спадара Танкяна. Еўрарадыё будзе там! Сачыце за нашым эфірам!
Фота: www.ganjafoto.ru