Вакаліст Van Halen сабраў зорны гурт
Былы вакаліст гурта Van Halen Сэмі Хагар стварыў новы гучны суперпраект – калектыў пад назвай Chicken Foot («Курыная лапка»), які складаецца з музыкаў зорнай велічыні. Кампаньёнамі Хагара сталі гітарыст Джо Сатрыяні (Joe Satriani), бубнач
Red Hot Chili Peppers Чэд Сміт і басіст Майкл Энтані.
Па звестках амерыканскіх музычных выданняў, гэтым летам Chicken Foot збіраюцца пачаць запіс свайго дэбютнага студыйнага альбома, каб паспець выпусціць яго ўжо да канца года.
Як кажа Чэд Сміт, ён з Сэмі сусед. Ён выдатны мужык. Маўляў, яны "пару разоў джэмавалі разам – гралі розныя кавер-версіі. Ну ён і загарэўся ідэяй замахнуцца на штосьці большае. Чаму б не дапамагчы добраму чалавеку? Тым больш што гэта падаецца цікавым. Сэмі распавядаў, што яны з Джо Сатрыяні напісалі разам некалькі песень".
У свой час Хагар пацвердзіў, што «ўжо ёсць восем або дзевяць песень. Тыя, хто чуў іх, чамусьці ўзгадваюць Led Zeppelin».
Нагадаем, што на мінулым тыдні Red Hot Chili Peppers абвясцілі, што сыходзяць у гадавы адпачынак, таму ў іх бубнача з'явілася шмат вольнага часу.
Не працуе цяпер і экс-басіст Van Halen Майкл Энтані, якога не паклікалі ў адроджаны летась калектыў.
Што датычыцца Джо Сатрыяні, то ён заўсёды быў вольнай птушкай і займаўся толькі тым, што яму да душы.
Фота: www.foxnews.com