Вакаліст The Who згубіў слых
Легендарны рок-гурт The Who асцерагаецца, што можа спыніць сваю сцэнічную дзейнасць з-за праблем са здароўем у Піта Таўнсэнда. Паводле паведамлення Contact Music, заснавальнік, лідар і аўтар амаль
усіх песень калектыву пачаў губляць слых у прамым сэнсе слова: ён амаль
не чуе, што адбываецца навокал.
Нягледзячы на тое, што 64-гадовы Таўнсэнд увесь час выпрабоўвае на сабе новыя слыхавыя апараты, убудаваныя непасрэдна ў вушы – становішча такое сур'ёзнае, што, магчыма, публічны выступ у Лондане ў сакавіку гэтага года быў для Who апошнім. Але афіцыйнай заявы пра спыненне дзейнасці гурта пакуль не паступала.
Фота: last.fm