Вакалістка The Cardigans выпусціць другі сольнік
Вакалістка швецкага
гурта The Cardigans Ніна Персан абвясціла аб намеры выпусціць новы альбом
свайго сольнага праекта A Camp, паведамляе New Musical Express. Дыск, які атрымаў
назву "Colonia", будзе выдадзены 2 лютага 2009 года. Напярэдадні
плыткі выйдзе сінгл "Stronger Than Jesus", які з'явіцца на паліцах
музычных крамаў 19 студзеня.
Разам з Нінай Персан у праекце A Camp заняты ўдзельнік швецкага калектыва Atomic Swing Ніклас Фрыск. Першы і пакуль што адзіны альбом A Camp выйшаў у 2001 годзе. Яго прадзюсарам выступіў Марк Лінкус з гурта Sparklehorse.
Новую працу Персан прадзюсуе самастойна са сваім мужам, кінакампазітарам Натанам Ларсанам. У запісу плыткі "Colonia" таксама прымалі ўдзел былы гітарыст The Smashing Pumpkins Джэймс Іха і бубнач Joan As Policewoman і Guided By Voices Кевін Марч.
У складзе The Cardigans Ніна Персан запісала шэсць студыйных альбомаў, апошні з якіх – "Super Extra Gravity" – пабачыў свет у 2005 годзе.
Фота з афіцыйнага сайта гурта.