Вакалістка Garbage пакіне музыку дзеля акцёрскай кар'еры
Вакалістка амерыканскага гурта Garbage Шырлі Мэнсан заявіла, што мае
намер пакінуць свет музыкі і засяродзіцца на сваёй акцёрскай кар'еры,
паведамляе AFP. "Мне ўжо 42, а музыкай я займаюся з 15 гадоў. Проста цяпер надышоў момант, калі я выходжу на сцэну перад 100 тысячамі людзей і ў мяне нават сэрцабіцце не пачашчаецца", - сказала Мэнсан. Яна таксама выказала сумневы, што наогул калі-небудзь зноў вернецца да музыкі.
З 2008 года Шырлі Мэнсан здымаецца ў тэлесерыяле "Тэрмінатар: Хронікі Сары Конар", які выходзіць на амерыканскім канале Fox. У серыяле яна выконвае ролю Кэтрын Вівер - тэрмінатара Т-1001, які ўзначальвае кампанію Tech і змагаецца з паўстанцамі.
Рэакцыя астатніх удзельнікаў калектыва на рашэнне спявачкі пакуль невядомая.
Папулярнасць прыйшла да Шырлі Мэнсан з выпускам гуртом Garbage дэбютнага аднайменнага альбома ў 1995 годзе. Тры песні з кружэлкі - "Only Happy When It Rains", "Stupid Girl" і "Queer" - патрапілі ў хіт-парады ЗША і Вялікабрытаніі. У 1999 годзе Garbage сталі аўтарамі загалоўнай кампазіцыі да фільма аб Джэймсе Бондзе "The World Is Not Enough". Апошні, чацвёрты альбом гурта "Bleed Like Me" выйшаў у 2005 годзе.
У траўні 2008 года паведамлялася пра працу Мэнсан над сольным альбом, у запісу якога ёй павінны былі дапамагаць Бэк, Джэк Уайт з The White Stripes і Білі Корган з The Smashing Pumpkins. Аднак лёс праекту невядомы.
Фота: www.garbagegroup.narod.ru