Вакцына ад А/H1N1 з’явіцца ў паліклініках толькі ў студзені
А другая хваля хваробы прыйдзе да нас ужо менш як праз два тыдні
Намеснік міністра аховы здароўя Роберт Часнойць прадказвае, што другая хваля грыпу прыйдзе ў нашую краіну напрыканцы снежня — пачатку студзеня. Між тым, паводле слоў галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара Беларусі Валянціны Качан, прышчэпкі супраць грыпу А/H1N1 павінны з’явіцца ў паліклініках бліжэйшымі днямі. Еўрарадыё вырашыла даведацца, ці можна ўжо зараз прышчапіцца ад страшнай хваробы. З гэтай нагоды тэлефануем у 15-ю мінскую гарадскую паліклініку.
Еўрарадыё: Скажыце, калі ласка, я чуў, што у паліклінікі пачала трапляць вакцына супраць "свінога" грыпу. А ў вас з’явілася?
Мінская паліклініка №15: У нас ёсць платная.
Еўрарадыё: А колькі каштуе?
Мінская паліклініка №15: 28 тысяч.
Еўрарадыё: А чаргі няма?
Мінская паліклініка №15: Так, можна прыйсці і прышчапіцца.
На першы погляд, усё згодна з абяцаннямі Мінздароўя і няма нагоды для хвалявання. Аднак, як высвятляецца, 15-я паліклініка — ледзь не адзіная, у якой нібы з’явілася вакцына.
У 3-й дзіцячай паліклініцы пра яе нават і не чулі.
Паліклініка №3: Ад "свінога" грыпу ў нас вакцыны няма пакуль.
Еўрарадыё: А калі яны з’явяцца?
Паліклініка №3: Не маю ўяўлення.
Такі ж адказ Еўрарадыё атрымала яшчэ у 6-ці іншых мінскіх паліклініках. Ніхто не ведае ані калі вакцына з’явіцца, ані колькі яна будзе каштаваць.
У адной паліклініцы вакцына даступная для усіх, у іншых пра яе нічога не чулі. У чым загадка? Высвятляецца, што абяцанкі прышчапіць усіх і кожнага — своеасаблівы маркетынгавы крок Мінздароўя. Пра гэта Еўрарадыё распавяла галоўны эпідэміёлаг камітэту аховы здароўя Мінгарвыканкаму Аліна Кісялёва.
Еўрарадыё: Я датэлефанаваўся ў 15-ю паліклініку, і гэта адзіная паліклініка, у якой мне сказалі, што вакцына ўжо ёсць і яна каштуе 28 тысячаў. Можа гэта нейкая памылка?
Аліна Кісялёва: "Не ў сэнсе "ёсць", а калі Белфармацэя рабіла запыт, яны пісалі, што ёсць жывая, ёсць інактываваная вакцына. І тая, і другая расійская, і арыентыровачны кошт — каб даведацца попыт, ці будзе насельніцтва за свае грошы прышчэпкі рабіць. Гэта была такая інфармацыйная праца па вывучэнні попыту на гэтую вакцыну”.
І пакуль нашыя медыкі вывучаюць попыт на прышчэпку супраць хваробы, больш за дзесяць еўрапейскіх краінаў паведамілі пра высокую альбо вельмі высокую актыўнасць вірусу А/H1N1. У Беларусі, як вядома, таксама прагназуецца другая хваля эпідэміі напрыканцы снежня — пачатку студзеня. А калі ж з’явіцца сама вакцына?
Аліна Кісялёва: “Калі Мінздароўя падпіша дамову з Расійскай Федэрацыяй на закупку гэтай вакцыны. Але пакуль яны толькі попыт збіралі — ці будуць жадаючыя і так далей. А калі гэта адбудзецца — можа, у студзені. То бок гэта Мінздароўя будзе ведаць, калі ў іх будзе аплачаная гэтая дамова і гэтак далей”.
Нават калі вы зрабілі прышчэпку ад звыклага сезоннага грыпу, медыкі усё роўна раяць прышчапіцца ад вірусу А/H1N1. Для здароўя гэта не пашкодзіць, а вось ад хваробы ўратуе.
Аліна Кісялёва: “Няма імунітэту, які перакрыжоўваецца, таму і робяць асобную вакцыну для пандэмічнага”.
Да слова, і самі медыкі ужо даўно чакаюць вакцыну. Як-ніяк, менавіта яны ўваходзяць у першую групу рызыкі, але дагэтуль ад "свінога" грыпу бароняцца звычайнымі сезоннымі прышчэпкамі.
Аліна Кісялёва: “Мінздароўя закупляе для медработнікаў "жывую", інтраназальную вакцыну. І яны нам прынамсі паабяцалі, што на 60 тысяч чалавек медработнікаў у Мінску гэтая вакцына з’явіцца”.