Вакцынацыю птушак у Беларусі правядуць у сакавіку
У Беларусі вакцынацыя птушак на асабістых падворках, размешчаных надалёка ад вадаёмаў і ў трохкіламетровай зоне ад птушкафабарык, будзе праведзеная ў сакавіку. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ветэрынарыі Мінсельгасхарча Аляксандр Конан.
Па яго словах, усе птушкафабрыкі рэспублікі незалежна ад формы ўласнасці пераведзены на закрыты рэжым працы, гэта значыць на прадпрыемства пускаюць толькі працаўнікоў.
Узмоцнены таксама кантроль за ўездам і выездам грузавога транспарта, пастаўкай камбікармоў, умовамі ўтрымання і станам пагалоўя птушак.
На ўсёй прадукцыі абавязкова ўказваецца адрас вытворцы, даты выпуску і тэрмін рэалізацыі. Увесь персанал фабарык рэгулярна праходзіць медычны агляд, паведамляе БЕЛТА.