Вакол Кобрына зарэзервавалі бальніцы для ўдзельнікаў Дажынак

20% месцаў у бальніцах Пінска, Кобрына, Драгічына, Брэста будуць зарэзерваваныя на час “Дажынак 2009”, якія пройдуць ў Кобрыне.

Гэта робіцца на выпадак надзвычайных сітуацый. Акрамя таго, кожны горад Брэсцкай вобласці адправіць на свята ўраджаю машыну “Хуткай дапамогі”, экіпажы якіх ужо правялі адмысловыя вучэнні.