Валадарцы не хапае кантралёраў

На сайтах, што займаюцца працаўладкаваннем праз абвесткі, з’явілася інфармацыя, што мінскі следчы ізалятар №1 (славутая "Валадарка") шукае кантрактніка на пасаду малодшага начальніцкага складу. Патрабаванні: узрост да 26,5 гадоў, адукацыя агульная сярэдняя і вышэй, можна без службы ва Ўзброеных Сілах. Сайт "Мы" даведаўся, што гаворка ідзе аб працы кантралёрам. У абавязкі ўваходзіць нагляд за спецкантынгентам і ахова. Працоўны дзень — 12 гадзін с 8 ранку да 8 вечара, на наступны дзень — з 8 вечара да 8 раніцы. Потым – два выходных. Меркаваны заробак — 660 тысяч рублёў.