Валанцёр charter97.org: Ва ўсіх была ідэнтычная фармулёўка абвінавачання

Адзін з валанцёраў сайта адсядзеў 10-сутачны адміністрацыйны арышт за тое, чаго не ўчыняў, але не будзе абскарджваць рашэнне суда, бо не бачыць у гэтым сэнсу.

Як паведамлялася раней, валанцёры сайта былі затрыманыя ноччу 20 снежня. Як мінімум трох з іх суд абвінаваціў ва "ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі", нягледзячы на тое, што затрыманне адбылося ў офісе charter97.org.

Паводле слоў валанцёра, яны былі затрыманыя значна пазней за час, зафіксаваны ў пратаколе. Малады чалавек таксама сказаў, што ў яго справе і справах яго сукамернікаў фігуравала ідэнтычная фармулёўка абвінавачання — выкрыкванне антыдзяржаўных лозунгаў і супраціўленне дзеянням супрацоўнікаў праваахоўных органаў, паведамляе БелаПАН.