Валанцёры дзяжураць каля Акрэсціна ад 8-й раніцы

Каля 150 удзельнікаў вулічнай акцыі 19 снежня мусяць выйсці на волю сёння пасля адбыцця 15 суткавага арышту.  Ад 8-й раніцы валанцёры дзяжураць каля спецпрыёмніка на Акрэсціна ў Мінску. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё распавяла валанцёрка Алёна.

Паводле яе слоў, сёння чакаецца вызваленне 30 чалавек. Яшчэ 103 чалавекі мусяць выйсці на волю з жодзінскай турмы, 7 дзяўчат вызваляць з СІЗА Мінскага раёна.

Валанцёры збіраюцца дзяжурыць да вечара. Яны падрыхтавалі тэрмасы з гарбатай, кавай, печыва, цукеркі.