Валасы Джона Ленана прадалі на аўкцёне

Пасму валасоў з галавы Джона Ленана набыў адзін з ананімных прыхільнікаў музыкі за неверагодную суму - 48 тысяч долараў.
Валасы былі выстаўленыя на аўкцыёне "The Betty Glasgow Collection of Beatles and Film Memorabilia" былой цырульніцай The Beatles Бэці Глазга.

Цікава, што арганізатары мерапрыемства не разлічвалі атрымаць за гэты лот больш за 6 тысячаў долараў, а ў выніку зарабілі ў 11 разоў больш.

Аўкцыён ладзіўся 12 снежня і быў прысвечаны распродажу памятных рэчаў, якія раней належалі ўдзельнікам The Beatles.

Яшчэ адзін лот - фотакартка Джорджа Харысана з аўтографам музыкі сышла з аўкцыёну за 13 тысячаў долараў.

Нагадаю, што Бэці Глазга працавала з легендарнай ліверпульскай чацвёркай на здымках фільмаў "A Hard Day's Night" і "Help" у сярэдзіне 60-х.

Пасля здымак Джон Ленан падарыў ёй сваю кнігу "Spaniard In The Works" з пасмай валасоў і занатоўкай "Бэці - з каханнем і валасамі - ад Джона".

Паводле словаў жанчыны, яна выставіла гэтыя дарагія яе сэрцу рарытэты, "каб яны прынеслі радасць яшчэ якому-небудзь прыхільніку Beatles".

Фота: www.muzyczna.pl