Валавы ўнутраны прадукт Беларусі сёлета вырас на 1,1%
У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У студзені-верасні 2013-га ён склаў больш за 452 трлн рублёў.
Пры гэтым гадавы прагноз росту ВУП складаў 8,5%.
Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, вытворчасць прамысловай прадукцыі знізілася на 4,6%, аб'ём сельгасвытворчасці знізіўся на 2,2%.
Што да запасаў гатовай прадукцыі, дык на 1 кастрычніка яны склалі 28,1 млрд рублёў ці больш за 70% сярэднемесячнага аб'ёма прамысловай вытворчасці (летась — 54,1%).
Спажывецкія кошты ў верасні ў адносінах да жніўня выраслі на 1,7%, а з пачатку года — на 10%, інфармуе БелаПАН.
Фота — sb.by