Валуеў і Ляховіч папярэдне дамовіліся аб правядзенні паядынку
Галоўным супернікам экс-чэмпіёна свету па версіі WBA Мікалая Валуева на шляху да тытульнага бою з Русланам Чагаевым будзе беларус Сяргей Ляховіч. Паядынак з ім адбудзецца пры канцы 2007 года. “Мы дасягнулі папярэдняй дамоўленасці з прадстаўнікамі Ляховіча, – паведаміў газеце “Твой День” Барыс Дзімітраў, мэнэджэр Мікалая Валуева. – 29 верасня Валуеў сустрэнецца з французам Бержаронам. Бой з беларусам прызначаны на канец года.
Перамога над Ляховічам, якога, дарэчы, патрануе Дон Кінг, зробіць Мікалая абавязковым прэтэндэнтам на бой з чэмпіёнам свету Русланам Чагаевым. І тады ўзбекскі баксёр ужо ніяк не пазбегне матчу-рэваншу з Валуевым!”