Валянцін Бялькевіч падпісаў кантракт з "Інтэрам"

Беларускі футбаліст Валянцін Бялькевіч, які раней выступаў за мінскае і кіеўскае "Дынама", працягне кар'еру ў бакінскім клубе "Інтэр". Днямі ён падпісаў аданагадовы кантракт, інфармуе "Прессбол". Адзначым, што азербайджанскія журналісты называюць 35-гадовага Бялькевіча "самым тытулаваным замежнікам", які калі-небудзь прыязджаў выступаць у чэмпіянаце гэтай краіны.

Нагадаем, Валянцін Бялькевіч з'яўляецца 7-разовым чэмпіёнам Украіны, 6-разовым уладальнікам Кубка Украіны, ён выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.