Валянцін Елізар'еў можа з'ехаць у Каір
Такую інфармацыю падае сайт "Беларускі партызан". Прычынай называецца тое, што Аляксандр Лукашэнка дагэтуль не прыняў вядомага беларускага харэографа. Хаця сустрэча была абяцаная яму яшчэ пад канец студзеня. Цяпер балеты ў пастаноўцы Елізар'ева з вялікім поспехам прайшлі ў Каіры — беларуская балетная трупа да 8 траўня будзе паказваць у Егіпце і Сірыі сучасную харэаграфію.
Яшчэ да пачатку гастроляў было вядома, што квіткі на ўсе спектаклі беларускага балета прададзеныя. У Егіпце беларускі балет выступае ўжо трэці раз.
Пасля ашаламлялнага поспеху балета "Спартак" дырэктар Каірскага тэатра выказаў жаданне запрасіць Елізар'ева ў свой тэатр — каб беларускі мэтр паставіў "Спартака" на іх сцэне.
Дарэчы, самога Елізар'ева ў Егіпет і Сірыю не запрасілі. На гастролі адправіўся галоўны балетмайстар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Юры Траян.