Валянціна Бялькевіча “сышлі” з кіеўскага “Дынама”

Былому гульцу нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Валянціну Бялькевічу не працягнула кантракт кіеўскае “Дынама”. Клуб вырашыў пазбавіцца ад некалькіх ветэранаў, у тым ліку і ад беларуса. Цяпер Бялькевіч альбо аб’явіць аб завяршэнні кар’еры, альбо будзе шукаць сабе новы клуб.

Паводле некаторых звестак, ён не збіраецца з’язджаць з Кіева і, магчыма, прыме прапанову “Арсенала”, толькі не лонданскага, а кіеўскага, паведамляе сайт Football.ua