Валянціну Талкунову выпісалі з Магілёўскай абласной лякарні

Народную артыстку Расіі Валянціну Талкунову 19 лютага выпісалі з Магілёўскай абласной лякарні. Як інфармуе БЕЛТА, артыстка падзякавала лекарам за тое, што так хутка дапамаглі ёй нармалізаваць ціск, і ў 8 гадзін раніцы з'ехала ў Маскву.

Нагадаем, што 16 лютага падчас канцэрту ў Магілёве спявачка адчула сябе кепска яшчэ на сцэне, але з усмешкай даспявала ўсю праграму. "Хуткая дапамога" даставіла 63-гадовую артыстку ў Магілёўскую абласную лякарню, дзе яе змясцілі ў аддзяленне рэанімацыі. Ёй была адведзеная асобная палата і створаныя ўсе неабходныя ўмовы для лячэння і адпачынку.