Van Halen аспрэчылі выхад новага альбома
Амерыканскі рок-гурт Van Halen абверг інфармацыю ў СМІ пра тое, што ён «практычна скончыў» працу над запісам новага альбома. Паводле паведамлення NME, жонка лідара каманды Эддзі ван Халена Джэні
заявіла ад імя калектыву, што яе муж летась пачынаў працаваць над новым
дыскам, але вырашыў адкласці працэс да моманту, пакуль ён сам не
адновіцца пасля перанесенай аперацыі, а яго сын - басіст гурта Вольфганг
- не скончыць універсітэт.
Фота: myradio.ua
Фота: myradio.ua