Van Halen запісваюць альбом

Новы альбом амерыканскага рок-гурта Van Halen “амаль гатовы”, паведамляе Undercover.
Нягледзячы на тое, што былы саліст калектыву Дэвід Лі Рот далучыўся да астатніх музыкаў яшчэ падчас сусветнага тура 2006 года, у поўным ранейшым складзе гурт запісваецца ўпершыню з 1984 года.

Новы альбом, назва якога пакуль не паведамляецца, стане, такім чынам, своеасаблівым працягам дыска “1984”, запісанага разам з Ротам. Выхад альбома запланаваны на пачатак наступнага года.

Фота: myradio.ua