Вандалы абезгаловілі скульптуру Рынга Стара

У Ліверпулі падверглася нападу вандалаў дэкаратыўная скульптурная кампазіцыя, прысвечаная гурту The Beatles. Невядомыя зламыснікі пазбавілі «галавы» бубнача легендарнай чацвёркі Рынга Стара, «высечанага» з зялёнага куста сродкамі фігурнай стрыжкі.

Аўтарам зялёнай кампазіцыі стаў італьянскі скульптар Франка Ковіль.

На яе стварэнне – вырошчванне хмызнякоў і наданне ім неабходнай формы - спатрэбілася паўтара года. Скульптура была адкрытая месяц таму ў адным з паркаў Ліверпуля ў гонар атрымання горадам звання «Культурнай сталіцы 2008-га года».

Мяркуецца, што здзек над Рынга – справа рук футбольных фэнаў. На пачатку гэтага года музыка выпусціў новы сольны альбом «Liverpool 8», у адной з песень якога, настальгічным прысвячэнні роднаму гораду, запісаў воклічы заўзятараў аднайменнага футбольнага клуба.

Гэта магло стаць прычынай незадаволенасці фэнаў «Эвертона» - іншага футбольнага клуба з Ліверпуля, даўняга саперніка і канкурэнта знакамітай каманды з Энфільд-роўд.

Фота: www.persons-info.com