Вандалы робяць налёты на Кальварыйскія могілкі

Галоўная мэта зламыснікаў - каляровы метал, з якога зроблены агароджы і помнікі. За апошні месяц тут разбурана каля 20 магіл. Увагу зламыснікаў прыцягваюць металічныя пруты, зробленыя з нержавеючай сталі, што ўстаноўлены над магіламі, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.

Ахоўнікі не паспяваюць за вандаламі, кожную ноч у розных кутках могілак невядомыя ламаюць металічны плот. Нядаўна знайшлі на могілках цэлы мех з ужо вырванымі металічнымі прутамі. Магчыма, іх зламыснікі не паспелі вынесці.

У міліцыі ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле "Крадзеж". Ні ў адным з выпадкаў зламыснікі не затрыманы. Не выключэнне, што гэта адны і тыя ж людзі.