Ванэса Мэй сыграе для мінчан
Сусветнавядомая эстрадная скрыпачка Ванэса Мэй выступіць у мінскім Палацы Спорту. Шоў пад назвай "Чароўная скрыпка" беларусы змогуць убачыць 20 чэрвеня. Пік папулярнасці Ванэсы прыпаў на 90-я гады мінулага стагоддзя, калі юная музыка здзівіла свет сваімі арыгінальнымі тэхна-апрацоўкамі класічных кампазіцый.
Міжнародны поспех Ванэсе Мэй прынёс альбом 1995 году "The Violin Player" ("Скрыпачка") запісаны ў стылі "скрыпічны тэхна-акустычны ф’южн". Пласцінка доўгі час трымалася у топе хіт-парадаў усяго свету, і была прададзеная колькасцю 8 мільёнаў асобнікаў.
Замовіць квіткі на чэрвеньскі канцэрт Ванэсы Мэй у Мінску можна на сайце allstars.by.
Фота: giz.ge