Варатар беларускай маладзёжкі перайшоў у латвійскі “Вентспілс”

Беларускі варатар Павел Часноўскі падпісаў кантракт з латвійскім “Вентспілсам”, які выбіў з Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ.
Дагэтуль Часноўскі абараняў колеры “Віцебска” і яшчэ ў ліпені заяўляў пра свой сыход з беларускага клуба.

Тым часам, як піша “Прэсбол”, на месца Часноўскага ў “Віцебску” прыйшоў Антон Кавалеўскі з “Нафтана”.