Варатар брэсцкага “Дынама” Юрый Цыгалка з’язджае ў Чачэнію

У Чачэніі можа працягнуць сваю футбольную кар’еру варатар брэсцкага “Дынама” Юрый Цыгалка. У яго скончыўся кантракт з дынамаўцамі і з’явілася прапанова прайсці прагляд у грозненскім “Цераку”. У складзе галоўнай каманды Чачэніі, якая выступае ў расійскай прэм’ер-лізе, Цыгалка паедзе на 10-дзённы збор у Кіславодск, паведамляе сайт Чэмпіянат.ру.

Дарэчы, сёлета хатнія матчы “Церака” могуць праходзіць якраз у Кіславодску, бо стадыён у Грозным напрыканцы студзеня можа быць не атэставаны з-за адсутнасці неабходнай інфраструктуры для тэлетрансляцыяў, інфармуе агенцтва Regnum.