Варэйкіс: За "калгасным рэжымам" стаіць Расія
Выступаючы сёння на слуханнях ПАСЕ па сітуацыі ў Беларусі, літоўскі дэпутат Эгідыюс Варэйкіс адзначыў, што за "калгасным рэжымам" стаіць Расія. "Беларусь — гэта калгасны рэжым, стабільнасць якога грунтуецца на страху. Маладое пакаленне, прадстаўнікі якога былі збітыя 19 снежня, не хоча жыць у калгасе і мы павінны прымаць гэта пад увагу", — заявіў Варэйкіс.
Паводле яго слоў, "рэжым ізалюе сам сябе. Людзі пратэставалі не супраць ізаляцыі, а супраць дыктатара".
Апроч таго, ён заклікаў асамблею разумець тое, што "Расія стаіць за Лукашэнку. Не бойцеся казаць пра гэта", перадае DELFI.