Варонежцы нагадаюць Лукашэнку пра зніклых апанентаў

15 кастрычніка ў Варонежы моладзевы рух "Новыя людзі" правядзе пікет "Бацькаў кантроль". Як паведамляе сайт Асяцінскага радыё і тэлевізіі, арганізатары вырашылі нагадаць пра зніклых у Беларусі апанентаў рэжыму. У цэнтры Варонежа паставяць імправізаваныя могілкі з таблічкамі і фатаграфіямі загінулых пры дзіўных акалічнасцях беларускіх журналістаў і апазіцыянераў. Побач будзе турма, дзе будуць сядзець людзі з ноўтбукамі і нататнікамі, якія сімвалізуюць журналістаў.
 
Нагодай для пікету стаў канфлікт паміж кіраўнікамі Беларусі і Расіі.