Варшава заклікае Брусель абараніць палякаў у Беларусі
Варшава хоча ўключыць еўрапейскія інстытуцыі і нават МВФ у абарону польскай меншыні ў Беларусі. Пра гэта “Газеце” сказаў польскі дыпламат высокага рангу. 23 студзеня шэф МЗС Радаслаў Сікорскі паразмаўляў са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым.
“Размова была простая і да болю шчырая. Мы далі беларускаму боку знаць, што будзе, калі не спыняцца рэпрэсіі супраць беларускіх палякаў”, – сказаў польскі дыпламат “Газеце”.
Падобны сігнал павінен пайсці ў Мінск і з Бруселя. Крыніца “Газеты” мае надзею, што тое самае Мінск пачуе ад старшыні Еўрапарламенту Ежы Бузэка і ад кіраўніцы еўрапейскай дыпламатыі баранэсы Маргарэт Эштан, а таксама шэфа Еўракамісіі Жазэ Мануэла Барозу.
Польшча разважае, як падключыць да ціску на беларусь МВФ, які выдаткоўвае крэдыты на Беларусь. “Без дапамогі МВФ беларусь асуджаная вісець на клямцы ў Масквы”, – цвердзіць крыніца.
Рашучыя дзеянні польскай дыпламатыі выкліканыя спробай беларускіх уладаў адабраць у польскай меншыні Дом польскі ў Івянцы, а таксама затрыманнямі і рэпрэсіямі супраць актывістаў Саюза палякаў у Беларусі.