Ватыкан пераходзіць на еўра
Горад-дзяржава Ватыкан упершыню ўвёў у зварот манеты еўра ўласнай чаканкі. Раней такія манеты былі даступныя толькі калекцыянерам, паведамляе агенцтва Франс Прэс.
Ватыкан разам з іншымі краінамі ЕС увайшоў у зону еўра ў 2002 годзе. За гэты час ён выпусціў тры серыі манет добрай якасці ад аднаго цэнта да двух еўра. Гэтыя манеты ніколі не былі рэальным сродкам плацяжу. Але калекцыянеры да іх вельмі ахвочыя, што прыносіць папскай дзяржаве адчувальны прыбытак. Так, кошт манет апошняй серыі амаль у дзесяць разоў перавышае іх намінал.
Згодна з патрабаваннем Еўракамісіі цяпер Ватыкан абавязваецца ўвесці ў рэальнае грашовае абарачэнне не меней за 51% манет сваёй чаканкі.
Касірам камерцыйных прадпрыемстваў на тэрыторыі Ватыкана дазваляецца даваць на рэшту не больш за дзве манеткі з профілем пантыфіка, адзначае агенцтва.