Ватыкан распрацуе стандарты "добрага кіно"

Рымская каталіцкая царква мае намер выпрацаваць уласныя крытэры "добрага кіно". Пра гэту ініцыятыву паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка дыяцэзіі Рыма падрэ Мазліва Фібі. Навіна пра царкоўныя стандарты якасных фільмаў прагучала праз тры дні пасля таго, як Ватыкан афіцыйна забараніў здымаць у рымскіх цэрквах эпізоды для карціны "Анёлы і дэманы", прыквела да "Коду да Вінчы".

Ватыкан застаецца перакананым праціўнікам і фільма, і рамана Дэна Браўна "Код да Вінчы", які супярэчыць царкоўным дактрынам і абражае пачуцці вернікаў.


Фота: www.photoclub.com.ua