Ватыкан упершыню публічна пакажа мошчы апостала Пятра
Рэліквія была знойдзеная ў 1940-х гадах падчас раскопак у Ватыкане.
Хоць царква ніколі афіцыйна не аб'яўляла пра іх сапраўднасць, прадстаўнікі Ватыкана казалі, што навуковыя тэсты пацвердзілі здагадку пра знаходку магілы Пятра.
У Ватыкане распавялі, што мошчы выстаўляюцца цяпер, каб адзначыць заканчэнне "Года веры" 24 лістапада, інфармуе ВВС.
Паводле падання, апостал Пётр быў укрыжаваны, а на месцы яго меркаванага пахавання быў пасля пабудаваны сабор святога Пятра ў Ватыкане.
Фота — pravnovosti.ru