Ваўкавыскія хуліганы спалілі святлафор
Гэта здарылася ў ноч з 17 на 18 жніўня.
Сёння ноччу ваўкавыскім выратавальнікам паступіў не зусім звычайны званок: мужчына паведаміў аб загаранні пешаходнага святлафора на вуліцы Савецкай. Праз дзве хвіліны пажарныя ўжо былі на месцы здарэння і пры дапамозе вогнетушыцеля ліквідавалі загаранне. У выніку пажару пешаходны святлафор знішчаны, пашкоджаны дарожны знак. Пацярпелых няма. Найбольш верагодная прычына здарэння – падпал, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем таксама, што два тыдні таму пад Магілёвам два зламыснікі скралі і спалілі фотарадар цаной 25 тысяч еўра. Цяпер іх будуць судзіць.