"Ваўкавыскую" справу працягнулі на месяц
Следства па справе прадпрымальнікаў з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі працягнутае яшчэ на месяц. Пра гэта Радыё "Свабода" паведаміў адвакат Вадзім Мушынскі, які абараняе прадпрымальніка Юрыя Лявонава. Нагадаем, што прадпрымальнікаў з Ваўкавыску арыштавалі 8 лютага і падазраюць у падпалах, якія адбыліся 5 гадоў таму. Прычым вінаватыя ў тых злачынствах ужо асуджаныя і адбываюць пакаранні. Ваўкавыскія прадпрымальнікі не прызнаюць сябе вінаватымі.
Дарэчы, днямі беларускія праваабаронцы звярнуліся да міжнароднай супольнасці з заклікам прызнаць ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, а таксама маладафронтаўца Арцёма Дубскага палітвязнямі.
Дарэчы, днямі беларускія праваабаронцы звярнуліся да міжнароднай супольнасці з заклікам прызнаць ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, а таксама маладафронтаўца Арцёма Дубскага палітвязнямі.