Вайра Віке-Фрэйберге здзіўленая тым, як ЕС выбірае прэзідэнта

Экс-прэзідэнтка Латвіі Вайра Віке-Фрэйберге здзіўленая празмернай таямнічасцю перадвыбарчай кампаніі прэзідэнта Еўрасаюза. Яна пацвердзіла, што гатовая балатавацца на вакантную пасаду. Аднак Віке-Фрэйберге не разумее, чаму лідэры ЕС абмяркоўваюць прэтэндэнта на пасаду "ў кулуарах, у цемры і за зачыненымі дзвярыма". "Еўрасаюзу не варта працаваць у лепшых традыцыях СССР", цытуе словы былой прэзідэнткі Delfi.

Газета.ru нагадвае, што галоўнымі фаварытамі на пасаду прэзідэнта ЕС назіральнікі называюць былога кіраўніка брытанскага ўраду Тоні Блэра, прэм'ер-міністра Люксембурга Жан-Клода Юнкера і прэм'ера Бельгіі Хермана Ван Рамшэя.

Глядзі таксама: Кіраўніцай ЕС можа стаць экс-прэзідэнтка Латвіі Вайрэ Віке-Фрэйберге