Вайсковага парада на Дзень Незалежнасці не будзе

Сёлета Дзень незалежнасці Беларусь адзначыць без ваеннага параду. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік прэс-службы Міністэрства абароны Вячаслаў Раменчык. Раменчык: “Не, 3 ліпеня вайсковы парад у нас не плануецца”.

Чаму гэтым разам святкаваць незалежнасць беларусы будуць без удзелу бронетэхнікі, знішчальнікаў і бравых десантнікаў ды артылерыстаў, у Мінабароны не ўдакладнілі.