Вайсковыя навукоўцы ЗША ствараюць гібрыд самалёта, карабля і падлодкі
Ваеннае агенцтва перадавых навуковых даследаванняў ЗША абвясціла конкурс на распрацоўку праекту гібрыднага апарата для аперацый ва ўзбярэжнай зоне. Апарат павінен валодаць хуткасцю і далёкасяжнасьцю самалёта, здольнасцю плаваць, як карабель, і нябачнасцю субмарыны. Гэтая машына павінна быць здольнай перавозіць да васьмі чалавек і браць на борт карысны груз вагой прыкладна 800 кг. Нагадаем, у красавіку 2007 года брытанская кампанія Gibbs, вядомая сваімі ўнікальнымі аўтамабілямі-амфібіямі, абвясціла аб распрацоўцы новай серыі хуткасных бронеаўтамабіляў-амфібій, якія будуць выкарыстоўвацца ў ваенных мэтах.
Паміж тым, у лютым сёлета Швейцарская кампанія Rinspeed стварыла першы ў свеце аўтамабіль-падлодку sQuba, якая здольная без прыпынку з'язджаць з дарогі ў ваду, рухацца па хвалях і пад вадой.
Корреспондент.нет