Вазняк: У Някляева канфіскавалі будаўнічыя патроны
У справе кампаніі "Гавары праўду" сталі фігураваць зброя і наркотыкі. Пра гэта паведамляе прэс-рэліз на сайце МУС. У ім гаворыцца, што крымінальную справу пачалі па просьбе ўладальнікаў неназванай фірмы. Маўляў, яны звярнуліся з заявай пра незаконнае выкарыстанне гандлёвай назвы, юрыдычнага адрасу ды іншых звестак іх фірмы на друкаванай прадукцыі выдавецкай фірмы "Дзіксэнд".
У самім выдавецтве міліцыянты нібыта выявілі шматлікія парушэнні заканадаўства, а таксама фінансавыя парушэні. А паколькі "Дзіксэнд" друкаваў прадукцыю для Ўладзіміра Някляева і Сяргея Вазняка, у іх зладзілі ператрусы. Падчас ператрусаў былі канфіскаваныя "2 адзінкі агнястрэльнай зброі, 39 патронаў рознага калібра, 6 адзінак халоднай зброі, а таксама наркатычнае рэчыва расліннага паходжання".
Як паведаміў у каментары Еўрарадыё Сяргей Вазняк, патроны сапраўды былі, але не баявыя.
Вазняк: "Мне толькі вядома, што ў Някляева былі знойдзеныя і канфіскаваныя пры ператрусе будаўнічыя патроны. Больш мне нічога невядома... У мяне дома канфіскавалі пры ператрусе толькі сістэмны блок камп'ютара майго сына і дзве флэшкі майго сына. Пра наркотыкі нічога не ведаю, ня чуў".
Што да назвы фірмы на прадукцыі кампаніі, то сп.Вазняк заявіў, што нідзе не бачыў гэтай назвы, хаця бачыў усю друкаваную прадукцыю кампаніі "Гавары праўду!"